Лукашэнка праштрафіўся

Аляксандр Лукашенка / Sputnik/Alexander Astafyev/Pool via REUTERS
Аляксандр Лукашенка / Sputnik/Alexander Astafyev/Pool via REUTERS

Аляксандр Лукашэнка гуляў сёння ў хакей — гэта яго любімы спосаб бавіць вольны час. Але гульня не прайшла зусім гладка.

Як паведамляе "Пул першага", Лукашэнка падчас гульні "праштрафіўся" і быў вымушаны сесці на лаўку штрафнікоў.

Праўда, гэта не перашкодзіла камандзе Лукашенкі перамагчы ў гульні супраць хакеістаў Гродзенскай вобласці. Выніковы лік — 8: 3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі