Лукашэнка прапануе адпраўляць некаторых маладых людзей на перавыхаванне ў поле

Лукашэнка прапануе адпраўляць некаторых маладых людзей на перавыхаванне ў поле

9 жніўня пасля галасавання на выбарчым участку Аляксандр Лукашэнка адказваў на пытанні журналістаў і выказаўся на самыя розныя тэмы. Гаварыў ён і пра моладзь. Раней ён заяўляў, што ўлада "страціла моладзь". Цяпер жа падкрэсліў, што толькі яе частку, бо "моладзь... розная".

Лукашэнка прапанаваў адпраўляць некаторых маладых людзей на перавыхаванне ў... поле. Відаць, тых, хто не падтрымлівае ўладу і яе мерапрыемствы.

У прыклад Аляксандр Лукашэнка ставіў маладых камбайнёраў, у якіх "пад пазногцямі ўся чарната", бо "сёння нам хлеб прыбіраюць". А ў гэты час іншыя "піўко... пацягваюць тут у Мінску".

"А мы тут разглагольствуем пра нейкую дэмакратыю, пра тое, што Мароз [давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай] нейкую затрымалі, яшчэ чагосьці", — абураўся Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі