Лукашэнка — пра перамовы з Ціханоўскай: "Мне што, у Літву да яе паехаць?"

Лукашэнка — пра перамовы з Ціханоўскай: "Мне што, у Літву да яе паехаць?"

13 лістапада ў інтэрв'ю шэрагу СМІ Аляксандр Лукашэнка адказваў на пытанне, ці гатовы ён весці перамовы з апазіцыяй, з той жа Святланай Ціханоўскай. З яго слоў вынікае, што яму няма пра што гаварыць з удзельнікамі і лідарамі пратэстаў, паколькі яны нічога не робяць пазітыўнага для Беларусі, а толькі шкодзяць.

"З'ехала туды [у Літву] і робіць усё на шкоду Беларусі, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Аб чым мне з ёй размаўляць? Мне што, у Літву да яе паехаць?.. Няма тэмы для размовы".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў журналістаў не блытаць "пратэстоўцаў з апазіцыянерамі", з якімі ён сустракаецца "нават у СІЗА". Ён згадаў Юрыя Васкрасенскага, які выйшаў са следчага ізалятара КДБ і заяўляе, што арганізуе "круглы стол" апазіцыі і ўлады. Паводле слоў Лукашэнкі, Васкрасенскі "ўжо вакол сябе сабраў некалькі дзясяткаў чалавек, якія ўключыліся ў гэты дыялог". "Я ў курсе справы", — дадаў ён і заявіў, што з імі "дакладна сустрэнецца".

"А з здраднікамі і тэрарыстамі я які дыялог павінен весці?", — спытаўся ў прысутных Аляксандр Лукашэнка. Ён пералічыў розныя акцыі, у тым ліку сабатаж на чыгунцы, які назваў "тэрактамі".

"Вы ведаеце іх апошняе патрабаванне ўчора? — працягваў Лукашэнка. — Адключыць Беларусь ад банкаўскай сістэмы SWIFT. Мне што, з імі весці дыялог аб тым, як адключыць, як апусціць і абрынуць краіну?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі