Вы тут

Ціханоўская аб'явіла "Народны трыбунал"

Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская аб'явіла "Народны трыбунал". "Наша краіна канчаткова пераўтварылася ў месца злачынства, — піша Ціханоўская. — ...Калі дзяржаўная судовая сістэма не працуе, мы саўладаем без яе. Панесці пакаранне павінен кожны, хто цынічна парушыў і парушае закон".

Святлана Ціханоўская выклала план "Народнага трыбунала". Будуць збірацца доказы злачынстваў рэжыму, а кожны "парушальнік закону", які ў гэтым дапаможа, можа спадзявацца на амністыю. Адначасова для сілавікоў запускаецца праграма "Рапарт". А на платформе "Голас" будзе праведзены працэс "Народнага абвінавачвання" па сабраных матэрыялах і кожны беларус зможа прагаласаваць. "Пасля падвядзення вынікаў 20 снежня народ Беларусі выйдзе на самы масавы марш з заявай Народнага абвінавачвання і пакажа ўсяму свету, што справядлівага суду над злачынцамі патрабуе большасць", — гаворыцца ў заяве.

Таксама Ціханоўская назвала яго мэты: "спыніць беззаконне і паказаць, што баяцца павінны не пратэстуючыя беларусы, а тыя, хто здзяйсняе злачынствы супраць іх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.