Лукашэнка — пра Каардынацыйную раду: я не ведаю, хто гэтыя людзі

Лукашэнка — пра Каардынацыйную раду: я не ведаю, хто гэтыя людзі

Аляксандр Лукашэнка не будзе весці перамовы з Каардынацыйнай радай. Пра гэта ён заявіў сёння падчас інтэрв'ю расійскім журналістам.

"Я не буду размаўляць з Каардынацыйным саветам апазіцыі, таму што я не ведаю, хто гэтыя людзі. Яны ніякая не апазіцыя", — прыводзіць словы беларускага кіраўніка галоўны рэдактар радыёстанцыі "Говорит Москва" Раман Бабаян

Лукашэнка назваў катастрофай прапановы Каардынацыйнай рады. Па яго словах, гэтыя прапановы гучаць так: "Яны хочуць разарваць усе нашы сувязі з братняй Расіяй, хочуць, каб у нас былі платнымі адукацыя і медыцына. Яны хочуць, каб усе нашы прамысловыя прадпрыемствы былі знішчаныя, а рабочыя сталі б беспрацоўнымі!" 

Як шырока паведамлялася, Каардынацыйная рада створаная для арганізацыі нацыянальнага дыялогу па выхадзе з палітычнага крызісу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі