Лукашэнка — пра адсутнасць у парламенце апазіцыі: што я магу зрабіць?

Лукашэнка — пра адсутнасць у парламенце апазіцыі: што я магу зрабіць?

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў адсутнасць у новаабранай Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі апазіцыянераў. Адбылося гэта ў панядзелак падчас сустрэчы з дэлегацыяй Калінінградскай вобласці. Расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў выказаўся пра "паспяховае" правядзенне парламенцкіх выбараў. Лукашэнка ў адказ распавёў пра размову з міністрамі замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пекам Хаавіста, якая адбылася 25 лістапада.

"Вы так думаеце, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — А вось яны [згаданыя міністры Ліндэ і Хаавіста] пачалі гаварыць: "Чаму няма [у парламенце] празаходніх апазіцыянераў? У мінулым былі тры чалавекі, а ў гэтым — ніводнага".

Лукашэнка заявіў, што прычына не ў ім. "Калі людзі не падтрымліваюць, што я магу зрабіць?", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Насамрэч, у папярэднім складзе Палаты прадстаўнікоў былі толькі дзве апазіцыянеркі — Ганна Канапацкая і Алена Анісім. На нядаўніх выбарах іх нават не зарэгістравалі.

Лукашэнка сцвярджае, што заклікаў улады Швецыі і Фінляндыі не даваць грошы беларускім апазіцыянерам: "Яны даюць грошы, тыя купляюць аўтамабілі, будуюць асабнякі. Грошы немалыя ідуць".

Па словах беларускага кіраўніка, улады ўсё гэта бачаць, а якія "грашовыя плыні" не бачаць, тое "расіяне падкажуць". Фінансаванне ідзе ў асноўным праз Літву і Польшчу ад амерыканцаў і немцаў, кажа Аляксандр Лукашэнка. Ён мяркуе, што атрымальнікі гэтых сродкаў добра жывуць і ім не патрэбна ўлада — "галаўны боль".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі