Лукашэнка хоча добрасуседскіх адносн з ЕС, але без папярэдніх умоваў

Лукашэнка хоча добрасуседскіх адносн з ЕС, але без папярэдніх умоваў

Беларусь зацікаўленая ў ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносінах з Еўрасаюзам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 лістапада на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пекам Хаавіста.

"Беларусь вельмі зацікаўлена ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых, добрасуседскіх адносін не толькі з Еўрапейскім саюзам, але і вашымі дзяржавамі — Швецыяй і Фінляндыяй. Я пра гэта шмат разоў казаў на працягу многіх гадоў", — перадае прэс-служба словы беларускага кіраўніка. 

Лукашэнка заявіў, што Швецыя і Фінляндыя з'яўляюцца для Беларусі ўзорам гаспадарання і вельмі падобныя да нашай краіны. 

Пасля гэтага кіраўнік Беларусі заявіў, што нас цікавіць перадавы досвед Еўрасаюза ў многіх сферах, але спярша трэба завяршыць працэс фармавання дагаворна-прававой базы і падпісаць падрыхтаваныя дагаворы. Пры гэтым ён выставіў свае ўмовы: "Пажадана не ставіць ніякіх папярэдніх умоў. Трэба рухацца ў гэтым кірунку. /.../ Калі мы ўжо выпрацавалі адпаведныя дамовы, прыйшлі да разумення таго, што нам трэба іх падпісваць і рухацца ў гэтым кірунку, то цягнуць з гэтым не варта".

На думку Лукашэнкі малыя і сярэднія дзяржавы павінны аб'ядноўвацца, "каб выстаяць у гэтым цяжкім бурным свеце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі