Вы тут

Лукашэнка перанёс камандзіроўку дзеля сустрэчы з Кучмам

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка перанёс камандзіроўку дзеля сустрэчы з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам. 5 чэрвеня яны паразмаўлялі перад пасяджэннем у Мінску Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Кучма пакінуў групу восенню мінулага года і вярнуўся ў яе ўжо пры новым украінскім прэзідэнце Уладзіміры Зяленскім.

"Нягледзячы на тое, што я сёння ў камандзіроўцы павінен быць, перанёс яе дзеля таго, каб сустрэцца з вамі і абмеркаваць тыя пытанні, якія павінны вырашацца ў двухбаковым, а можа, і шматбаковым фарматах", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Падчас размовы з Лукашэнкам Кучма падкрэсліў, што ён супраць змены мінскай перамоўнай пляцоўкі на іншую. Ён адзначыў, што разлічвае на персанальную дапамогу беларускага кіраўніка і Беларусі ў вырашэнні праблем на перамовах.