Лукашэнка павіншаваў з 550-мі ўгодкамі з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці

Лукашэнка павіншаваў з 550-мі ўгодкамі з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з 550-мі ўгодкамі з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзем заснавання Жыровіцкага праваслаўнага манастыра (Слонімскі раён Гродзенскай вобласці). З-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса ўрачыстыя святкаванні перанесены на больш позні тэрмін. Як чакалася, у іх маглі паўдзельнічаць кіраўнікі Беларусі і Расіі, а таксама патрыярх Кірыл. Да гэтага ў Жыровічах падрыхтаваліся — была праведзена рэканструкцыя і манастыра, і мястэчка.

У сваім віншаванні Лукашэнка падкрэслівае, што Жыровіцкая ікона Божай Маці — гэта адна з галоўных святынь нашай краіны, якую шануюць па ўсім хрысціянскім свеце. Ён выказвае спадзяванне, што манастыр застанецца "вядучым цэнтрам праваслаўнай асветы", будзе і далей падтрымліваць "нацыянальныя традыцыі талерантнасці і верацярпімасці", пасадзейнічае згодзе і стабільнасці ў грамадстве. Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра ролю дзяржавы ў аднаўленні ў часы незалежнай Беларусі Жыровіцкай абіцелі, паведамляе БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі