Вы тут

Лукашэнка памяняў склад Канстытуцыйнага суда

БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №96 "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў" змяніў склад Канстытуцыйнага суда, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў суддзямі Канстытуцыйнага суда Алу Бодак, Лілію Козыраву, Пятра Міклашэвіча і Вольгу Сяргееву (трое апошнія — перапрызначаныя).

Гэтым жа ўказам Валянціна Падгруша вызваленая ад пасады суддзі Канстытуцыйнага суда ў сувязі з выхадам у адстаўку. Пра яе адстаўку будзе паведамлена Савету Рэспублікі.