Лукашэнка: Некаторыя чыноўнікі падрываюць аўтарытэт улады (відэа)

14 лістапада падчас рабочай паездкі Аляксандр Лукашэнка заехаў на Гродзенскую ГЭС, а пасля паўдзельнічаў у нарадзе з кіраўніцтвам вобласці, якое раскрытыкаваў за замаруджаныя тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

Лукашэнка нагадаў прысутным, што карупцыя ў Беларусі будзе "выпальвацца гарачым жалезам", "недатыкальных няма і быць не можа". Аляксандр Лукашэнка прывёў прысутным статыстыку: за 10 месяцаў бягучага года на Гродзеншчыне 69 службовых асоб органаў улады і кіравання дзяржаўных установаў, арганізацый і прадпрыемстваў здзейснілі злачынствы карупцыйнай накіраванасці. Кіраўнік дзяржавы прыгадаў, што распачатая крымінальная справа ў дачыненні старшыні Іўеўскага райвыканкама, злавілі начальніка падатковай інспекцыі Ашмянскага раёна.

"Замест таго, каб стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў, яны наносяць сур'ёзныя страты эканоміцы і падрываюць аўтарытэт улады", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Фота — ria.ru, відэа — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі