Лукашэнка: не дай Бог якія цяжкія часы, нам спатрэбіцца камсамол

Лукашэнка: не дай Бог якія цяжкія часы, нам спатрэбіцца камсамол

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра ролю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў палітычных кампаніях. У панядзелак кіраўнік дзяржавы сустрэўся з яе старшынём Міхаілам Ордам. Лукашэнка пазітыўна ацаніў актыўны ўдзел ФПБ у парламенцкай выбарчай кампаніі і ўвогуле ў грамадска-палітычным жыцці нашай краіны. Ён падкрэсліў, што арганізацыя адна з самых масавых.

"Аснову складаюць людзі, якія працуюць, працуюць, а не займаюцца палітыканствам, хаджэннем па чыстых і ўтульных мінскіх вуліцах",цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

На канец лютага 2020-га запланаваны з'езд ФПБ і Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду, Адміністрацыі прэзідэнта падключыцца да яго падрыхтоўкі, каб ён прайшоў "годна, прыгожа". "Пасля сённяшняй размовы пачнуць абвінавачваць прафсаюзы, што яны ўжо партыяй сталі і ледзь не галоўную ролю адыгрываюць у палітычным працэсе", — сказаў Лукашэнка Орду.

"Не дай Бог якія цяжкія часы, нам спатрэбяцца і прафсаюзы, і камсамол (па-старому кажучы) — наша маладзёжная арганізацыя, усе арганізацыі будуць задзейнічаны, — працягвае Аляксандр Лукашэнка. — Не дай Бог, вядома, гэтых цяжкіх часоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі