Вы тут

Лукашэнка назваў вайну на Данбасе "непаразуменнем"

president.gov.by

Беларусь пацвярджае сваю пазіцыю аб неабходнасці найхутчэйшага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак, 14 студзеня, на сустрэчы з украінскім палітычным і дзяржаўным дзеячам Віктарам Медведчуком.

"Гэтае непаразуменне (інакш не назавеш) трэба заканчваць. Братэрскія рэспублікі, народы... Робім нашым ворагам і сапернікам падарунак сваімі рукамі", — сказаў кіраўнік краіны.

Ён успомніў, што служыў ва Украіне і бываў там шмат разоў, паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы.

"Мае старажытныя карані сягаюць кудысьці туды, паміж Чарнігавам і Кіевам", — дадаў Лукашэнка.

 

Больше важных и интересных новостей в программе "Петарда" 14.01: