Лукашэнка: Нападаць ні на каго не збіраемся

Лукашэнка: Нападаць ні на каго не збіраемся

У аўторак, 5 верасня, Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам сілавых структур (Дзяржсакратарыят Саўбеза, КДБ, МУС, Узброеныя Сілы). Гаворка ішла пра вайсковыя вучэнні “Захад-2017”, якія пачнуцца ў нашай краіне 14 верасня.

Лукашэнку цікавіла інфармацыя Міністэрства абароны. Ён папярэдзіў, што трэба спыніць апраўданні, заявы, што вучэнні носяць абарончы характар. Назіральнікі самі гэта пабачаць. “Ёсць армія, ёсць сумесная групоўка Беларусі і Расіі на заходнім накірунку, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — А калі яна існуе (мы ні ад каго гэта не хавалі), мы яе будзем вучыць ваяваць. На ўсялякі выпадак”.

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “нападаць мы ні на каго не збіраемся”.

Лукашэнка: Нападаць ні на каго не збіраемся
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі