Лукашэнка: Нам у краіне менш за ўсё патрэбныя матэматыкі

Лукашэнка: Нам у краіне менш за ўсё патрэбныя матэматыкі

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, якія школьныя падручнікі трэба памяняць. Гаворка пра гэта адбылася 1 лютага на нарадзе па развіцці адукацыі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. 

Лукашэнка паведаміў, што са школьнымі праграмамі ён сутыкаецца штодня, таму бачыць усе недахопы. Як вядома, малодшы сын беларускага кіраўніка Мікалай вучыцца ў восьмым класе. 

З рэзкай крытыкай Лукашэнка абрынуўся на праграмы па матэматыцы — маўляў, яны занадта складаныя. "Давайце казаць адкрыта, не хачу быць рэтраградам: нам, напэўна, менш за ўсё ў краіне трэба матэматыкаў. Паняцці ў матэматыцы павінны быць, таму што мы ў жыцці заўсёды сутыкаемся з матэматыкай. Але ў вялікіх матэматыках патрэба менш за ўсё ", — заявіў беларускі кіраўнік. 

Ён лічыць, што вялікіх матэматыкаў не можа быць шмат — гэта рэдкасць. "А мы пад гэтую рэдкасць пачынаем касіць. У школе матэматыку пачынаем выкладаць так, што адпужваем дзяцей ад гэтай матэматыкі, ад вучобы", — дадаў Лукашэнка. Ён прапанаваў матэматыкаў рыхтаваць на факультатывах, а пераважна ў ВНУ. 

Між тым Беларусь імкнецца развіваць IT-сферу. 

Таксама раскрытыкаваў ён і выкладанне біялогіі ў школах. "Нядаўна я паглядзеў, як у восьмым класе вывучаюць біялогію: слухайце, паўкурса — чарвякі! Будова, жыццядзейнасць і што трэба зрабіць чарвяку, каб ён быў паразітам. Ну, адкажыце мне на гэтае пытанне. Добра, для прасунутых хай будзе. Так, трэба ведаць пра гэту істоту, але навошта яго скурпулёзна вывучаць?" — абурыўся Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі