Вы тут

Лукашэнка на перапісе назваў роднай мовай беларускую

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у перапісе насельніцтва Беларусі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант.

Па яе словах кіраўнік дзяржавы сам запоўніў перапісныя лісты. "Удзел у перапісе кіраўнік дзяржавы ўжо прыняў, яшчэ на мінулым тыдні. Запоўніў перапісныя лісты і перадаў іх у Белстат", — падзялілася падрабязнасцямі Эйсмант.

Прэс-сакратар таксама адказала на папулярнае пытанне наконт роднай мовы, якую пазначаў Лукашэнка, і мовы, на якой запаўняў анкету.
 
"Тут усё проста: запаўняў анкету прэзідэнт на рускай мове, у графе "родная мова" (засвоеная першай у раннім дзяцінстве) указаў беларускую", — прыводзіць БЕЛТА словы прэс-сакратара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.