"Зачасцілі": у Маскве пачаліся перамовы Лукашэнкі і Пуціна

"Зачасцілі": у Маскве пачаліся перамовы Лукашэнкі і Пуціна

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву для новых перамоваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Так працягваецца размова па актуальных пытаннях супрацоўніцтва, якая распачалася на мінулай сустрэчы ў Крамлі 25 снежня.

Сустрэча пачалася з жартаў і навагодніх віншаванняў.

— Мы з вамі на гэтым тыдні ўжо другі раз сустракаемся, — сказаў Лукашэнку Пуцін.

— Зачасцілі, — адказаў кіраўнік Беларусі.

Далей Лукашэнка падзякаваў расійскаму лідару за запрашэнне ў напярэдадні Новага года. "Я пажартаваў, што надакучылі адзін аднаму. Напэўна, ніколі адзін аднаму надакучыць не зможам, таму што ёсць пытанні, якія трэба абмяркоўваць. Гэта наша праца. Сапраўды, мы мінулым разам дамовіліся, што сур'ёзна пагаворым аб далейшым нашым суіснаванні ў гэтым цяжкім тленнае свеце. Нікуды ад гэтага не сысці і не дзецца, бо многія праблемы трэба вырашаць на перспектыву".

Сярод найбольш вострых пытанняў, якія Лукашэнка і Пуцін будуць абмяркоўваць сёння: кошты на газ, кампенсацыя за падатковы манеўр Расіі для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, пастаўкі прадуктаў харчавання на расійскі рынак.

Лукашэнка адзначыў, што пасля сустрэчы 25 снежня бакі працавалі над пытаннямі, якія датычацца стваранай двухбаковай групы і тых тэмаў, якія неабходна разгледзець, каб яны не стаялі перашкодай на шляху інтэграцыі. "Мы такую ​​групу так жа, як і вы, сфармавалі. Паступілі такім жа чынам, як і вы, па складзе і кіраўніцтве групы. Думаю, што пасля калядных святаў мы гатовыя, як і расіяне, працаваць. Тым больш пытанні ўсё прапісаныя ў саюзнай дамове, і мы пералічвалі іх у мінулы раз. Добра, што мы нарэшце падышлі да вырашэння гэтых пытанняў",адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Пуцін у пачатку сустрэчы таксама адзначыў, што гэта ўжо другая сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы за кароткі прамежак часу.

"Як мы і дамаўляліся, мы ствараем рабочую групу па далейшаму развіццю нашых сувязяў у сферы эканомікі, па іншых напрамках. І па вашаq прапанове папрацуем над кірункам развіцця нашых планаў у будаўніцтве Саюзнай дзяржавы. Прапаную сёння акурат пагутарыць на гэтую тэму, — сказаў прэзідэнт Расіі. — Зверым гадзіннікі знаконт таго, як працягваецца работа па тых напрамках, па якіх мы дамовіліся актывізаваць працу на мінулай сустрэчы".

Кіраўнікі дзяржаў павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым Новым годам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі