Вы тут

Лукашэнка: на перамены і рэформы патрэбны, магчыма, трыльён долараў

Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што на перамены няма грошай / Reuters

У пятніцу ў Салігорску на сустрэчы з "актывам" Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка згадаў перамены. Кіраўнік расказваў пра тое, што ў нашай краіне захавалі патэнцыял, які застаўся з савецкіх часоў. І цяпер "прырастаем новым", адзначыў ён.

"Гэта значыць, мы не пайшлі на перамены і рэформы дзеля таго, каб усе дашчэнту зламаць, а потым, маўляў, мы пабудуем, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Можна было гэта зрабіць. Але для гэтага трэба не сотні мільярдаў долараў, а, можа быць, трыльён долараў. Такіх грошай у нас няма, ды і ні ў адной іншай такой краіне".

У чарговы раз Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў не верыць тым, хто абяцае "заваліць" іх "з верталётаў" грашыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.