Лукашэнка: мы павінны перамагчы чатыры-пяць пандэмій, якія блукаюць па Беларусі

Аляксандр Лукашэнка выступае перад электаратам прытрымліваючыся сацыяльнай дыстанцыі / belta.by
Аляксандр Лукашэнка выступае перад электаратам прытрымліваючыся сацыяльнай дыстанцыі / belta.by

"Мы павінны прыгожа прайсці гэты перыяд і перамагчы чатыры-пяць пандэмій, якія сёння блукаюць па нашай краіне — у галіне аховы здароўя, палітыкі, эканомікі, інфапандэмію", — заявіў Аляксандр Лукашэнка пасля наведвання Свята-Нікольскага жаночага манастыра ў Магілёве.

Сёння кіраўнік дзяржавы наведаў з візітам Магілёўскую вобласць. Адно з першых месцаў, у якія ён заязджаў стаў жаночы манастыр, перадае sb.by.

На думку Лукашэнкі Магілёўшчыну выратавала тое, што "вірус ўжо не той" і калі захворванне і ёсць, то ў лёгкай форме.

Невядома колькі цяпер выяўленых выпадкаў каранавіруса ў Магілёўскай вобласці. Міністэрства аховы здароўя больш за месяц не агучвала рэгіянальную статыстыку. 24 красавіка, калі ў апошні раз была вядома колькасць тых, хто захварэў COVID-19 у рэгіёнах, на Магілёўшчыне было 396 выяўленых выпадкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі