Лукашэнка: "Мы не дазволім падзяліць Беларусь, як гэта было ў 39-м годзе"

Лукашэнка: "Мы не дазволім падзяліць Беларусь, як гэта было ў 39-м годзе"

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не збіраецца аддаваць Беларусь сваім канкурэнтам. 

"Нам дасталася краіна. Мы стварылі першую незалежную суверэнную дзяржаву. І мы гэтую краіну нікому не аддамо, каб з яе здзекаваліся, дэстабілізавалі кожны дзень, парвалі на кавалкі і камусьці аддалі", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Беларускі кіраўнік заявіў пра сваё ўражанне, быццам некаторыя патэнцыйныя кандыдаты прыйшлі, каб за нечыя грошы перавярнуць краіну і дэстабілізаваць абстаноўку. Па словах Лукашэнкі, краіну яны не атрымаюць. 

"Мы яе два з лішнім дзясятка гадоў, збіраючы драбкі, ствараючы гэтую квітнеючую краіну, рабілі не для таго, каб яны прыватызавалі яе і пусцілі па свеце гэтых небарак, якія заўсёды пад бізуном хадзілі. Мы не дазволім падзяліць Беларусь, як гэта было ў 39-м годзе. Пад Мінскам мяжа была заходняя", — заявіў ён.

Праўда, у 1939 годзе падзялілі не Беларусь, а Польшчу — паміж нацысцкай Германіяй і СССР. Падзел Беларусі на Усходнюю і Заходнюю адбыўся ў 1921 годзе ў адпаведнасці з умовамі Рыжскага міру. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі