Лукашэнка можа падпісаць указ аб прызначэнні выбараў 7 чэрвеня
Цэнтрвыбаркам Беларусі плануе 8 чэрвеня прыняць каляндарны план парламенцкай кампаніі. Пра гэта ў пятніцу паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, чакаецца, што 7 чэрвеня кіраўніком дзяржавы будзе падпісаны ўказ аб прызначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
На пасяджэнні ЦВК у сераду плануецца разгледзець асноўныя дакументы, якія адносяцца да першага этапу парламенцкіх выбараў, інфармуе БЕЛТА. Чакаецца, што выбары будуць прызначаныя на верасень.
Фота: БЕЛТА