Лукашэнка: міністры напаскудзяць так, што жыць не хочацца

Лукашэнка: міністры напаскудзяць так, што жыць не хочацца

13 снежня на сустрэчы са студэнтамі-медыкамі ў Мінску Аляксандр Лукашэнка параўнаў працу лекара і кіраўніка дзяржавы. Ён прызнаў, што ў лекараў "жорсткая прафесія": "За адзін дзень могуць мора кампліментаў выказаць, пакланіцца ў пояс, на калені стаць, пацалаваць бот. А пасля абеду... так аблаяць, што жыць не захочацца". Але гэта іх лёс, падкрэсліў Лукашэнка.

"Гэта амаль як у мяне,цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА. — З раніцы напаскудзяць так... Пасля дакладаў міністраў жыць не хочацца. Да абеду нібыта нейкае сонца з'явілася з-за хмар..."

Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца кіраўніком беларускай дзяржавы ўжо 26-ы год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі