Аляксандр Лукашэнка: "Мае дзеці не будуць кіраваць краінай"
Сям'я Лукашэнкаў / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў будучыні для развіцця Беларусі будуць важныя не столькі прыродныя рэсурсы, колькі інтэлектуальны патэнцыял, узровень адукацыі. "Нафта і газ сыходзяць. Мазгі будуць галоўнымі", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы на нарадзе з актывам Мінскай вобласці 4 снежня.
Ён называе Беларусь першай у гісторыі незалежнай дзяржавай і лічыць, што гэтую незалежнасць трэба захаваць.
Лукашэнка за тое, каб ва ўладу прыходзіла новае пакаленне.
"Каб мы спакойна маглі, гледзячы на сваіх дзяцей, якія будуць кіраваць гэтай краінай (я не пра сваіх дзяцей кажу, мае дзеці не будуць кіраваць краінай, гэта я вам паабяцаў)... Каб нашы дзеці жылі ў гэтай краіне і радаваліся, што мы ім падарылі гэтую суверэнную і незалежную краіну", — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
На яго думку, парламенцкія выбары, якія АБСЕ і ПАСЕ назвалі не адпаведнымі міжнародным дэмакратычным стандартам, паказалі, што беларусы — гаспадары ў сваёй краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.