Лукашэнка лічыць, што трэба пазбаўляцца ад непатрэбнага ўзбраення


Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, неабходна па-гаспадарску паставіцца да лішкаў прадукцыі вайсковага прызначэння ва Узброеных Сілах Беларусі. Ён дадаў, што трэба пазбаўляцца ад тых узбраенняў, якія "не патрэбныя ў сувязі з тым, што ідзе мадэрнізацыя Узброеных Сілаў".



"Ад іх [лішкаў] вядома ж, трэба пазбаўляцца, пакуль гэтая прадукцыя не састарэла і патрэбна камусьці, не парушаючы міжнародных абавязацельстваў. Рабіць гэта трэба разумна", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Эксперт: Найхутчэй "лішкамі" ўзбраення стануць самалёты Су-24 і Су-27
 

Таксама сёння кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь аптымізуе фінансаванне Узброеных Сілаў, затраты на авіяцыю і Супрацьпаветраную абарону павялічаць. Лукашэнка нагадаў, што беларускае войска было скарочана з 200 тысяч да 100 тысяч чалавек. Аднак і "такая колькасць не патрэбна". Кіраўнік дзяржавы лічыць, што скарачэнне войска трэба рабіць "спакойна, каб не ламаць лёсы людзей, якія сёння служаць ва Узброеных Сілах". 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі