Лукашэнка крытыкуе Мясніковіча і Ладуцьку: Колькі можна боўтацца!

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях будаўніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці жылых раёнаў для жыхароў Мінска.



"Мяне дзівяць падыходы Мясніковіча і Ладуцькі. Мы з вамі дамовіліся па "Мінск-Сіці". Чаму не ўнесеныя прапановы? Сумленна і аб'ектыўна ўносьце прапановы. Няўжо вы думаеце, што гэты ўчастак зямлі ў 300 га не будзе пракантраляваны так, як належыць, на сумленнасць адводу гэтых земляў? Той, хто прапануе лепшыя ўмовы, той і павінен асвойваць гэту тэрыторыю. Колькі можна там боўтацца!" — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі.



Як перадаюць інфармагенцтвы, Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ў межах Мінскай кальцавой дарогі ёсць невялікія ўчасткі, якія могуць быць забудаваныя. Ён таксама прапанаваў выставіць іх на аўкцыён.



Акрамя таго, кіраўнік Беларусі выказаў незадаволенасць тым, як рэалізуюцца планы ўрада па развіцці гарадоў-спадарожнікаў Мінска: "Напрыклад, у Смалявічах дагэтуль не ўведзены першы шматкватэрны жылаыя дом для мінчукоў, будаўніцтва якога пачатае ў 2012 годзе".



Разам з тым ён звярнуў увагу, што ў сталіцы ўжо няма магчымасцяў як для размяшчэння вытворчасці, так і для забеспячэння мінчукоў жытлом: "Па гушчыні засялення Мінск ужо ў 2-3 разы пераўзыходзіць шэраг еўрапейскіх сталіц, такіх як Берлін і Прага".



Фота — novostiua.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі