Лукашэнка: Кемерава нас страсянула

Лукашэнка: Кемерава нас страсянула

10 красавіка падчас сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму арганізацыі бяспекі ў грамадскіх месцах. Ён прыгадаў нядаўні выпадак у Салігорску, калі здарыўся пажар у мясцовай бальніцы, было эвакуявана 299 чалавек. Па словах Лукашэнкі, хуткая рэакцыя на гэтае здарэнне звязаная ў тым ліку і з трагедыяй ў Кемераве, дзе 25 сакавіка ў гандлёвым цэнтры падчас пажару загінулі больш за 60 чалавек, пераважна дзеці.

“Кемерава нас страсянула. Трыста чалавек эвакуявалі за імгненне”, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. Ён даручыў разабрацца ў прычынах здарэння ў бальніцы, нагадаў пра жорсткую адказнасць за парушэнні ў арганізацыі бяспекі ў грамадскіх месцах, дзе заўсёды прысутнічае шмат людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі