У Салігорску адбыўся пажар у раённай лякарні — эвакуявалі 299 чалавек

У Салігорску адбыўся пажар у раённай лякарні — эвакуявалі 299 чалавек

299 чалавек былі эвакуяваныя падчас узгарання ў Салігорскай раённай лякарні. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося ўвечары 6 красавіка — паведамленне пра ўзгаранне паступіла на экстраную лінію ў 19.22. Загарэлася смецце ў памяшканні вентыляцыйнай камеры, размешчанай у сутарэнні сяміпавярховага цаглянага будынку лякарні.

Пажарныя разам з адміністрацыяй лякарні правялі эвакуацыю. Узгаранне ліквідавалі, ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца. Вядома, што на шостым паверху лякарні рабілі касметычны рамонт, на час якога часткова дэмантавалі элементы вентыляцыі. Імаверна, што на аб’екце нешта курыў і кінуў недапалак у вентыляцыйную шахту.

Усяго за мінулыя суткі ў Мінскай вобласці адбылося 4 пажары — усе без ахвяраў і пацярпелых. Агонь знішчыў адно збудаванне і пашкодзіў тры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі