Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)
![Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lubu.jpg.webp?itok=6Tkh5D01)
У сераду Аляксандр Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны. Адбывалася гэта на прысядзібным участку ў рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. На фотаздымках, якія змешчаныя на сайце БЕЛТА, не відаць Мікалая, малодшага сына Лукашэнкі, які раней у падобных мерапрыемствах удзельнічаў. Затое было шмат прыгожых дзяўчат. Дапамагалі на полі Сяргей Цяцерын і Міхаіл Захараў (ён "засвяціўся" на відэа).
Адзначаецца, што ўраджайнасць бульбы на ўчастку склала 400 цэнтнераў з гектара. З 1,5 га сабралі 60 тон бульбы. Што да кавуноў, дык з участка плошчай 1,6 га іх сабралі 42 тоны. Але гэта толькі на адным полі. Колькі іх засталося яшчэ, не ўдакладняецца. У наступныя дні працы працягнуцца.
![Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/00001975aba76edfeb9aa3432582ff005c777b424743.jpg)
Фота: БЕЛТА
![Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/0000191536166445316714big.jpg)
![Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/00001975aba76edfeb9aa3432582ff005c777b375318.jpg)
![Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/00001975aba76edfeb9aa3432582ff005c777b15303.jpg)
![Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/00001975aba76edfeb9aa3432582ff005c777b95116.jpg)
![Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/00001975aba76edfeb9aa3432582ff005c777b943191.jpg)
![Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/00001975aba76edfeb9aa3432582ff005c777b899151.jpg)
![Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)](/sites/default/files/paragraphs/image/00001975aba76edfeb9aa3432582ff005c777b177823.jpg)