Лукашэнка: Калі з пенсій, заробкаў забяру мільярд, людзі зразумеюць

Адно з пытанняў датычыла нядаўняга выказвання Аляксандра Лукашэнкі пра намер падтрымаць маладыя сем’і, пасля нараджэння першага дзіцяці, адкрываючы для іх рахунак на 10 тысяч долараў. Пасля гэтага журналісты падлічылі, што штогод для гэтага спатрэбілася б дзяржаве знайсці каля 2 мільярдаў долараў.

Лукашэнка падкрэсліў, што яго не зусім правільна зразумелі: "Што датычыць мільярдаў. Людзі, чулі дзесьці звон... Я сказаў, што самае вялікая праблема ў нас — гэта насельніцтва... І мы павінны знайсці гэты мільярд, дзеля таго, каб жанчыны нараджалі і сем'і былі забяспечаны".

Аказваецца, нейкі чалавек падрыхтаваў аналітычную запіску кіраўніку дзяржавы з прапановай "Вялікая сям'я" і згаданымі сумамі.



"Нягоднікі, ворагі пачалі здзекавацца, "дзе ён мільярд знойдзе"?", — эмацыйна сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, мільярды долараў не патрэбныя, па адным варыянце трэба будзе на выплаты ў год 350 мільёнаў долараў, па іншым — каля 800 мільёнаў долараў у год.



"Такія разлікі. І ніякія не мільярды. Падкрэсліваю, гэта адна з прапановаў. І мне трэба будзе з іх выбраць. Можа быць і 20 тысяч долараў, можа быць 5 тысяч. Гэта будзе залежаць ад эканамічнай сітуацыі ў краіне", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, "без людскога рэсурса ні чорта не будзе, суверэнітэта не будзе". "Калі з пенсій, заробкаў забяру гэты мільярд, людзі зразумеюць мяне", — запэўніў прысутных кіраўнік Беларусі.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі