Лукашэнка: калі чалавек не падпісваецца за праўладнага кандыдата — і не трэба

Лукашэнка: калі чалавек не падпісваецца за праўладнага кандыдата — і не трэба

20 верасня Аляксандр Лукашэнка наведаў Карэлічы Гродзенскай вобласці, дзе заявіў, што выбарчую кампанію трэба правесці спакойна, каб не разгойдваць краіну. Таксама кіраўнік Беларусі распавёў, што падтрымлівае праўладных кандыдатаў, але выбіраць іх будуць людзі, таму аказваць на іх ціск нельга. 

“Не трэба так рабіць: праўладны кандыдат, прынеслі ведамасці — падпісвайцеся за яго тут. Не трэба гэтага рабіць! Людзей трэба папрасіць. Калі не хоча — і не трэба. Дэпутату трэба 1 тысяча подпісаў, каб вылучыцца. Або партыя, працоўны калектыў, якія яго вылучаюць. Але нельга ціснуць ні ў якім разе. Бо людзі на злосць зробяць наадварот”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі