Буданаў: нерэалістычна чакаць сканчэння вайны да канца зімы
Кірыл Буданаў / Укрінформ
Перамовы Украіны з Расіяй хутка могуць аднавіцца, але вайна да канца зімы наўрад ці спыніцца. Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса Зяленскага Кірыл Буданаў.
"Думаю, што вельмі хутка ўсе ўбачаць перамовы. Але яны будуць тычыцца ў асноўным тэхнічнага боку і падрыхтоўкі для чагосьці вялікага, да чаго, спадзяюся, мы дойдзем".
На думку Буданава, "нерэалістычна чакаць спынення вайны" да канца зімы. Для такога, кажа ён, абодва бакі мусяць быць гатовыя да крокаў насустрач.
"Па стане на цяпер Украіна гатовая, я вам абсалютна прама кажу. І па стане на цяпер Расійская Федэрацыя, кажу як чалавек, глыбока далучаны ў працэс, прама кажа: “Мы, можа быць, і хацелі б, але не".
Свае заявы Буданаў зрабіў у інтэрв'ю Наталлі Майсейчук. Цалкам яно яшчэ не апублікаванае, урыўкі паказалі ў эфіры ўкраінскага тэлебачання.