Лукашэнка і Пуцін у бліжэйшы час правядуць новую сустрэчу

Лукашэнка і Пуцін у бліжэйшы час правядуць новую сустрэчу

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у бліжэйшы час правядуць новую сустрэчу. Дамоўленасць пра яе была дасягнутая падчас тэлефоннай размова лідараў Беларусі і Расіі, якая адбылася 31 студзеня, інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка. З якой ініцыятывы адбылася размова, не паведамляецца.

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі пра беларуска-расійскае супрацоўніцтва, пра развіццё гандлёва-эканамічных дачыненняў. На будучай сустрэчы гаворка пойдзе пра рэалізацыю дамоўленасцяў, якія былі дасягнутыя падчас перамоваў у Крамлі ў канцы 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі