Лукашэнка і Эрдаган могуць сустрэцца ў Туркменістане

Лукашэнка і Эрдаган могуць сустрэцца ў Туркменістане

Другі дзень цягнецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан. Ён ужо сустрэўся з кіраўніком гэтай краіны Гурбангулы Бердымухамедавым.

Тамтэйшыя СМІ паведамляюць пра тое, што ў Ашхабад 11 снежня прыляціць яшчэ і прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган.

Цалкам верагодна, што ў туркменскай сталіцы Лукашэнка можа мець сустрэчу з лідарам Турцыі.

Нагадаем, што бліжэйшы саюзнік Беларусі Расія ўвяла санкцыі супраць Турцыі пасля збітага бамбардзіроўшчка. Туды ўваходзяць гандлёвае эмбарга, забарона прымаць на працу туркаў. Акрамя таго расійскім авіякампаніям забаронена выконваць рэйсы ў Турцыю, а расіянам рэкамендавана не наведваць гэтую краіну.

Фота: belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі