Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі 21-ы пакет санкцый супраць Расіі

Еўрасаюз, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Амбасадары краін ЕС узгаднілі 21-ы пакет санкцый супраць Расіі. Звесткі пра гэта інфармагенцтву Reuters пацвердзілі чатыры дыпламаты ЕС.

У гэтым пакеце прадугледжваецца падаўжэнне на 12 месяцаў механізму цэнавай столі на расійскую нафту. Уводзяцца абмежаванні на імпарт рыбы і на выдачу віз удзельнікам вайны супраць Украіны. Таксама ў "чорны спіс" далучаныя 250 чалавек і арганізацый, якія дапамагаюць Расіі абыходзіць санкцыі, у тым ліку пры дапамозе крыптавалют, перадае Бі-Бі-Сі.

Раней прыняцце гэтага пакета блакавала Грэцыя. Яна выступала супраць замарозкі цэнавай столі на расійскую нафту, заяўляючы, што больш за ўсіх пацерпіць ад гэтага. Краіна пагадзілася падтрымаць толькі пасля таго, як з пакета санкцый выключылі забарону на перавалку расійскага звадваканага прыроднага газу.

"Дзяржавы-чальцы праявілі салідарнасць з Грэцыяй, і чакаецца, што ў будучыні Грэцыя паступіць гэтак жа ў адносінах да іншых", — пракаментаваў Reuters адзін з дыпламатаў ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.