Лукашэнка хоча перахапіць “паўднёвы паток Кітая, Цэнтральнай Азіі, Расіі”

Лукашэнка хоча перахапіць “паўднёвы паток Кітая, Цэнтральнай Азіі, Расіі”

Аляксандр Лукашэнка хоча перахапіць “паўднёвы паток Кітая, Цэнтральнай Азіі, Расіі” і накіраваць яго праз Гомель і Брэст у Еўропу. Кіраўнік дзяржавы распавёў пра гэты свой праект прэзідэнту Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця Суме Чакрабарці. Сустрэча прайшла 14 верасня ў Мінску.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая пачаць будаўніцтва паўднёвага транспартнага калідора ў канцы 2018 года. Але ў выпадку, калі атрымае ад ЕБРР падтрымку. Беларускі кіраўнік нагадаў, што пры дапамозе банку ў наступным годзе закончацца будаўнічыя працы на гродзенскай трасе. І тады можна будзе брацца за “паўднёвы калідор”, які “вельмі важны цяпер для Еўропы”. “Мы гатовыя пабудаваць дарогу танней, чым любая іншая еўрапейская ці азіяцкая кампанія”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЕБРР Лукашэнка нагадаў, што беларуская інфраструктура абслугоўвае цэлы кантынент і яна пакуль не дае збояў, перапраўляе “сотні мільёнаў тон толькі грузаў”. Аднак ужо цяпер “трэба думаць пра тое, каб яна была на самым найвышэйшым еўрапейскім узроўні”, адначыў кіраўнік дзяржавы.

На сённяшні дзень ідуць перамовы “па пракладцы больш шырокай магістралі па поўдні Беларусі”. І Лукашэнка спадзяецца, што яны скончацца пазітыўна. Ён згадаў, што ЕБРР ужо ўклаў у нашу краіну каля 2 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі