Вы тут

Лукашэнка хоча, каб у Беларусі расійскую грэчку замяніў айчынны прадукт

Падчас каранавіруса ўзніклі праблемы з пастаўкамі грэчкі з Расіі / pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка хоча, каб у Беларусі расійскую грэчку замяняў айчынны прадукт. "Трэба вывучыць пытанне і вырошчваць грэчку самім",цытуе словы кіраўніка дзяржавы падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён sb.by. Там Лукашэнка пабываў на малочна-таварнай ферме прадпрыемства "Смалявічы Бройлер". Гаворка ішла і пра цяперашнюю сітуацыю ў сельскай гаспадарцы, і пра пастаўкі грэчкі з-за мяжы.

Раней наша краіна закупляла прыблізна палову патрэбнай грэчкі ў Расіі. Аднак падчас каранавіруса ўзніклі "пэўныя цяжкасці" з пастаўкамі з усходняй суседкі, паведамляе БЕЛТА.

Нядаўна прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі запэўніваў, што запасаў грэчкі ў нашай краіне хопіць да восені 2020-га. Тады ж Аляксандр Лукашэнка яго словы пацвердзіў: хопіць на паўгода.

Вытворчасць грэчкі будуць нарошчваць, нягледзячы на яе ўраджайнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.