Вы тут

Лукашэнка: Гэта добра, што ў беларусаў ёсць свая мова

Фота: president.gov.by

У чацвер Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму беларускай і рускай моваў. Адбылося гэта падчас сустрэчы ў Мінску з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Валерыем Шанцавым. Беларускі кіраўнік згадаў, што шэраг расійскіх СМІ крытычна выказваюцца пра беларуска-расійскія адносіны, пра сітуацыю ў нашай краіне.

“Тое, што мы беларускую мову не забываем, так і павінна быць, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Гэта добра, што ў беларусаў ёсць свая мова. Што нас у гэтым папракаць? Хаця ў нас падаўляючая большасць людзей размаўляе на рускай мове, і ў побыце ў нас мова зносінаў руская. Але падкрэсліваю — гэта не расійская мова. Гэта наша агульная з вамі мова, якую мы стваралі гадамі”.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што “ёсць у нас свая нацыянальная беларуская мова, родная мова беларусаў”. Паводле яго слоў, мову “ведаюць і многія беларусы, якія жывуць за межамі нашай краіны”. “Таму тут усё нармальна і ўсё пад кантролем”, — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Вокладка кнігі Сяргея Шапрана "Беларускі гістарычны анекдот"
Фота Наталлі і Дар'і Кавальчук з Брэста. Разам з Фондам "Шанс" дзяржава аплаціла аперацыю Дашы ў Даніі.