Лукашэнка гаварыў пра пашырэнне супрацоўніцтва з Украінай (відэа)

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас наведвання авіяцыйнага рамонтнага завода ў Баранавічах.





"Украіну сёння фактычна развалілі, а там жа абаронка прыстойная, у тым ліку ваш інтарэс, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Давайце паспрабуем з украінцамі дамовіцца і разам папрацаваць, каб не зніклі інтэлектуальныя, iнжынерныя цэнтры, канструктары ва Украіне. Момант нармальны. Ды і еўрапейцы, і іншыя сёння зацікаўлены з намі працаваць".





Паводле слоў Лукашэнкі, момант трэба выкарыстаць "не толькі для сябе, але і для знешняга рынку і Расійскай Федэрацыі".

Лукашэнка: Мы не агрэсары, але няхай хтосьці да нас сунецца!

 

Фота — АР