Лукашэнка гаварыў пра беларускіх выканаўцаў, якія "скачуць" пад "фанеру"

У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што славяне павінны паказаць сваё адзінства, якое заўсёды праяўлялася ў крытычныя моманты гісторыі. Ён адзначыў, што фестываль, які існуе ўжо больш за два дзесяцігоддзі, са сціплага конкурса песні "вырас у сапраўдную творчую Алімпіяду".

Лукашэнка запатрабаваў ад беларускіх артыстаў павышэння выканаўчага ўзроўня. "Калі ў нас робіцца нумар, ён павінен быць не горшы, чым аналагічны ў свеце, і па харэаграфіі, і па вакалу, і па музыцы, і па аранжыроўцы. У адваротным выпадку, навошта рабіць?... У нас што, няма экспертаў, якія скажуць: не, не пойдзе, гэта не сусветны ўзровень? Ёсць. А адносіны — ладна, і так добра", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Таксама Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра выступленні артыстаў пад фанаграму: "Добра, ты даеш канцэрт дзве з паловай гадзіны, скачаш, скачаш, трэба дзесьці перадыхнуць — нешта паставіш пад фанаграму. Але калі ты спяваеш толькі дзве песні, то можна выйсці, калі ты сапраўды артыст, і праспяваць жыўцом".

Лукашэнка паставіў Міністэрству культуры задачу актывізаваць працу па павышэнню майстэрства беларускіх артыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі