Вы тут

Лукашэнка — Фазелю: у нас пратэстоўцы не штурмуюць капітоліі

Рэнэ Фазэль на сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА

11 студзеня падчас сустрэчы ў Мінску з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазелем Аляксандр Лукашэнка згадаў пратэстны рух. Ён усяляк спрабаваў пераканаць госця, што сітуацыя ў краіне "пад кантролем".

"У нас пратэстоўцы і іншыя незадаволеныя не штурмуюць урадавыя ўстановы і капітоліі ў Беларусі, — гаварыў Лукашэнка. У нас зусім нармальная сітуацыя з кропкі гледжання развіцця дэмакратычных працэсаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.