Лукашэнка — дэпутатам: Абараняйце інтарэсы беларускай дзяржавы (відэа)

Гаворка ішла пра будучую ратыфікацыю дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Нагадаем, Дзярждума Расіі гэта зрабіла 26 верасня.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пры фармаванні прававой базы ЕЭС дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінны зыходзіць з інтарэсаў Беларусі.

Лукашэнка: "І ваша задача з выкарыстаннем усіх парламенцкіх інструментаў садзейнічаць фармаванню дамоўна-прававой базы саюза. Пры гэтым трэба стаяць на варце нашых інтарэсаў. І калі вы будзеце бачыць, што дзесьці дапушчаная памылка пры падрыхтоўцы гэтага дакумента (ён вельмі важны), вы калі ласка інфармуйце і мяне ў тым ліку, і не спыняйцеся ні перад чым, абараняючы інтарэсы беларускай дзяржавы".

Лукашэнка адзначыў, што над ратыфікацыяй міжнародных пагадненняў "давядзецца працаваць у бліжэйшыя дні".

Нагадаем, Беларусь, Расія і Казахстан падпісалі дамову аб Еўразійскім эканамічным саюзе 29 траўня ў Астане. Ён набывае сілу 1 студзеня 2015 года.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі