Лукашэнка даручыў вывезці расіян з Польшчы на ​​радзіму

Лукашэнка даручыў вывезці расіян з Польшчы на ​​радзіму

Падчас нарады па эпідэміялагічнай сітуацыі кіраўнік Беларусі ўстурбаваўся лёсам расіян, якія не могуць з Польшчы вярнуцца на радзіму, перадае БЕЛТА. 

Аляксандр Лукашэнка згадаў, што многія краінаў зачынілі свае межы, каб засцерагчыся ад распаўсюду каранавіруса. Ён заявіў, што гэтым яны штучна ствараюць сітуацыю, калі чалавек не можа трапіць дадому.

"Калі бліз нашых межаў сабралася пэўная колькасць расіян, Ігар Пятровіч, вам персанальнае даручэнне: прыцягвайце каго хочаце, але трэба вывезці расіян з Польшчы і дапамагчы ім дабрацца на радзіму", — звярнуўся ён да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкі.

Па словах Лукашэнкі, людзі не вінаватыя ў тым, як складаюцца адносіны Беларусі з расійскімі ўладамі. Да вырашэння сітуацыі з расіянамі ў Польшчы ён прапанаваў прыцягнуць Міністэрства замежных спраў. 

Дарэчы, за межамі радзімы апуныліся і беларускія турысты. Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзясяткаў нашых суайчыннікаў не змаглі своечасова вылецець з індыйскага штата Гоа. 

Сітуацыю з каранавірусам беларускі кіраўнік лічыць масавым псіхозам. На яго думку, ад панікі людзі пацерпяць больш, чым ад самога каранавіруса. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі