Лукашэнка даручыў адрамантаваць манумент "Тры сястры"
![Лукашэнка даручыў адрамантаваць манумент "Тры сястры"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/trajak.jpg.webp?itok=bUUcbtrz)
Аляксандр Лукашэнка даручыў адрамантаваць манумент Дружбы, вядомы таксама як "Тры сястры". Ён знаходзіцца на мяжы трох краін, былых савецкіх рэспублік — Беларусі, Украіны і Расіі. Манумент быў усталяваны 44 гады таму.
Як інфармуе "Гомельская праўда", сродкі на рэканструкцыю вылучыць бюджэт вобласці. Працы пачнуцца вясной і скончыцца ў пачатку лета. Будзе добраўпарадкаваная і тэрыторыя каля манумента.
![Лукашэнка даручыў адрамантаваць манумент "Тры сястры"](/sites/default/files/paragraphs/image/fe52f050150226513fd6fb5b0c1cd340.jpg)
gp.by