Лукашэнка: Дамова аб ЕАЭС не тая, на якую разлічвала Беларусь

Пра гэта заявіў 28 траўня Аляксандр Лукашэнка на адмысловай нарадзе. Яна прайшла напярэдадні візіту ў Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. 29 траўня ў Астане кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі маюць падпісаць дамову аб стварэнні ЕАЭС.



"Дамова, якую мы можам падпісаць, з'яўляецца нейкім кампрамісам. На жаль, гэта не тая дамова, на якую разлічвала Беларусь, і не тая, пра якую першапачаткова заяўлялі нашы партнёры, перш за ўсё Расійская Федэрацыя. Калі мы гаворым пра эканамічны саюз, пра паўнавартасны мытны саюз — мы нікога за язык не цягнулі. Было прапанавана, каб гэтая дамова была без выключэнняў і усялякіх абмежаванняў", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.



Паведамляецца, што ў дамове аб стварэнні ЕАЭС каля 700 старонак. Яе складаюць 28 раздзелаў са 118 артыкулаў, а таксама 32 дадаткі.



Фота — Telegraf-EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі