Лукашэнка: Цярпець не магу цёплае надвор'е

Лукашэнка: Цярпець не магу цёплае надвор'е

16 чэрвеня падчас наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйнага-экалагічнага запаведніка Аляксандр Лукашэнка распавёў пра свае адносіны да адпачынку. Ён адзначыў, што ў кіраўніка дзяржавы “звычайнага чалавечага… адпачынку... быць не можа”. “У мяне няма віцэ-прэзідэнта, і па Канстытуцыі я свае паўнамоцтвы нікому не магу перадаць”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. І нават калі ён з’язджае на кароткі адпачынак у Сочы, заўсёды трымае з радзімай сталы кантакт і прымае ўдзел у вырашэнні важных пытанняў.

Гаворачы пра адпачынак, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён не абавязкова мусіць праходзіць на моры. Ён прызнаўся, што не любіць цёплае надвор’е. “Увогуле цярпець не магу”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, адпачынак — гэта найперш змена роду заняткаў. “Калі ты сёння гуляеш у хакей, заўтра сячэш дровы, а паслязаўтра косіш траву, бегаеш на лажыролерах і гэтак далей, гэта і ёсць адпачынак для мяне”, — сказаў Лукашэнка. Таксама ён распавёў, што не можа ляжаць на пляжы і загараць. Для яго гэта проста “непрымальна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі