Лукашэнка: больш за 10 віцебскіх дактароў захварэлі на каранавірус

Лукашэнка: больш за 10 віцебскіх дактароў захварэлі на каранавірус

У Віцебску больш за 10 дактароў захварэлі на каранавірус, бо былі кантактамі першага ўзроўню. Такую лічбу Аляксандр Лукашэнка назваў на працоўнай сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што некаторыя медыкі бесклапотна ставіяцца да сваёй працы з хворымі пацыентамі і не прымаюць мераў засцярогі. 

"Вось у Віцебску ведаю — лекары першага ўзроўню — тыя, хто ад кагосьці заразіўся. Там больш за дзясятак. Яны, вядома, не праблемныя. Але ж мы адцягваемся на іх лячэнне. Гэтыя лекары павінны лячыць пацыентаў, а мы іх лечым. Яны, дзякуй богу, моцныя людзі. Але гэта нядобра, калі лекар грэбуе элементарнымі мерамі", — цытуе выказванні Лукашэнкі яго прэс-служба.

У Віцебску зарэгістравана першая ў Беларусі смерць пацыента з каранавірусам: памёр 75-гадовы актор Віктар Дашкевіч. Кіраўнік Беларусі адправіў у Віцебск міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, каб разабрацца з сітуацыяй на месцы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі