Лукашэнка: Беларусь на прэзідэнцкіх выбарах 2015-га "пакаштуюць на зуб"

"Хутка і нам трэба будзе здаваць экзамен. Да гэтага часу супакоіцца сітуацыя ў Украіне, і нас паспрабуюць пакаштаваць на зуб", — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак у Мінску на сустрэчы з вядучымі беларускімі навукоўцамі.



"Мы павінны выстаяць", — перадае interfax.by словы беларускага кіраўніка.



Пры гэтым Лукашэнка лічыць, што выбарчая актыўнасць на выбарах будзе не менш высокай, чым на мясцовых выбарах, якія прайшлі нядаўна. Нагадаем, што там яна склала крыху менш за 80%, згодна з афіцыйнымі звесткамі.



Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 20 лістапада 2015 года.



Фота — ctv.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі