Лукашэнка адправіўся з візітам у Кітай
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Кітай, паведамляе яго прэс-служба. Ён прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
Самалёт беларускага кіраўніка вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Саміт ШАС пройдзе ў кітайскім горадзе Цындао. Лукашэнка агучыць пазіцыю і прапановы Беларусі наконт развіцця гэтай арганізацыі. Чакацца таксама, што ён выкажа прапановы на тэму ўмацавання бяспекі ў Еўразійскім рэгіёне.
У кіраўніка Беларусі запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў — удзельніц саміту. Мяркуецца, што Лукашэнка сустрэнецца са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, тамсама анансавалася сустрэча з прэзідэнтам Манголіі Халтмаагійнам Батулгой.