Лукашэнка адказаў на заяву Мядзведзева пра "інтэграцыйныя сцэнарыі"

Лукашэнка адказаў на заяву Мядзведзева пра "інтэграцыйныя сцэнарыі"

Аляксандр Лукашэнка адказаў на заяву расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева пра "інтэграцыйныя сцэнары". "Інтэграцыйныя пазіцыі Беларусі нязменныя", — адзначыў беларускі кіраўнік 14 снежня на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ.

Як інфармавала Еўрарадыё, у чацвер ў Брэсце, дзе праходзіла пасяджэнне Саўміна саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, Мядзведзеў заявіў: "Расія гатовая і далей прасоўвацца па шляху будаўніцтва саюзнай дзяржавы, уключаючы стварэнне адзінага эмісійнага цэнтра, адзінай мытнай службы, суда, Падліковай палаты...". Выбар інтэграцыйнага сцэнару мусяць зрабіць прэзідэнты краін, падкрэсліў Дзмітрый Мядзведзеў.

Лукашэнка традыцыйна сказаў пра тое, што Расія па-ранейшаму з'яўляецца стратэгічным партнёрам і саюзнікам нашай краіны. Мінск гатовы да развіцця інтэграцыі, але пры "жалезабетонным" выкананні дасягнутых дамоўленасцяў, інфармуе БЕЛТА.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што не было сітуацыі, каб Мінск і Масква не змаглі знайсці кампраміс па спрэчных пытаннях. Ён назваў іх "працоўнымі момантамі" і параіў нават не спрабаваць "раздзімаць з іх полымя".

"Шантажыраваць нас, спрабаваць нахіляць, стаць каленам на грудзі бессэнсоўна, — гаварыў Лукашэнка. — Мы павінны ісці да інтэграцыі ў імя яднання нашых народаў. Не магу пайсці на закулісныя махінацыі, усё павінна быць сумленна і адкрыта. Учора ўвечары атрымаў інфармацыю, што ўрад Расіі разумее, што трэба ісці крок за крокам у пытаннях інтэграцыі. Мы гатовыя з заўтрашняга дня пачынаць гэтую працу па інтэграцыі, пра якую Беларусь гаворыць ужо не першы год".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі