Лукашэнка абдымаў у Маскве жонку прэс-сакратара Пуціна (фотафакт)

Лукашэнка абдымаў у Маскве жонку прэс-сакратара Пуціна (фотафакт)

Аляксандр Лукашэнка абдымаў у Маскве не толькі прэзідэнта Харватыі Калінду Грабар-Кітаравіч, але і жонку прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова Таццяну Наўку, у мінулым — вядомую фігурыстку. Яна змясціла фота ў Instagram. "Хто не ведае, я 2 алімпіяды выступала за Беларусь, — піша яна. — І таму з Аляксандрам Рыгоравічам мы старыя, добрыя сябры!!! Вось сустрэліся ўчора на футболе, абняў мяне, як родную!! Вельмі радая сустрэчы!!!".

Таццяне Наўцы 43 гады. Яна — ураджэнка ўкраінскага горада Дняпрапятроўска (Дняпра). Выступала за Беларусь пасля развалу СССР — да 1998 года, калі змяніла спартыўнае грамадзянства на расійскае. Двухразовай чэмпіёнкай свету, трохразовай чэмпіёнкай Еўропы, алімпійскай чэмпіёнкай яна стала пад расійскім сцягам. Вяселле Наўкі і Пяскова адбылося тры гады таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі